Дадзеная школа характэрная не толькі сваім «узростам» - яе адкрылі толькі ў мінулым годзе і яна з'яўляецца самай маладой навучальнай установай горада энергетыкаў – але і тым, што ў яе сценах адкрыты спецыялізаваны «атамны» клас, у якім паглыблена вывучаюцца прадметы фізіка-матэматычнага цыклу, неабходныя для паступлення на спецыяльнасці ядзерна-энергетычнага профілю.
Таму не дзіўна, што лекцыя аб бяспецы і надзейнасці Беларускай АЭС выклікала жывую цікавасць у навучэнцаў школы. Там больш, што бацькі многіх вучняў працуюць на будаўніцтве атамнай станцыі і ў дзяржаўным прадпрыемстве «Беларуская АЭС».
Падчас лекцыі школьнікі пазнаёміліся з праектам атамнай электрастанцыі, размяшчэннем і прызначэннем асноўных аб'ектаў, прынцыпам працы і сістэмамі бяспекі АЭС, убачылі архіўныя фота збудавання Беларускай атамнай электрастанцыі, даведаліся пра тое, дзе рыхтуюць спецыялістаў для ядзернай энергетыкі, а таксама атрымалі адказы на цікавячыя пытанні.