Узначаліў дэлегацыю дырэктар Цэнтра Васіль Аксёнаў.
Праверка праводзілася па найбольш важных напрамках вытворчай дзейнасці эксплуатуючай арганізацыі для ацэнкі гатоўнасці абсталявання і сістэм энергаблока да бяспечнага і надзейнага пуску і далейшай эксплуатацыі.
Падчас візіту на пляцоўку Беларускай АЭС на падставе назіранняў, гутарак і разгляду карэктуючых дзеянняў эксперты не выявілі якіх-небудзь недахопаў, якія маглі б стаць перашкодай для бяспечнага пуску першага энергаблока.
Спецыялістамі САА АЭС адзначаны значны прагрэс у арганізацыі дзейнасці Беларускай АЭС па забеспячэнні і кантролі належнага стану абсталявання і сістэм, важных для бяспекі, а таксама паляпшэнне па ўсіх правераных напрамках вытворчай дзейнасці.
Сусветная асацыяцыя арганізацый, якія эксплуатуюць атамныя электрастанцыі, аб'ядноўвае ўсіх аператараў АЭС свету. Яна спрыяе абмену міжнародным вопытам з мэтай дасягнення найвышэйшага ўзроўню бяспекі і надзейнасці эксплуатацыі атамных электрастанцый. Беларуская атамная электрастанцыя з'яўляецца членам Маскоўскага Цэнтра САО АЭС з 22 красавіка 2015 года.