Рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства

Беларуская атамная
электрастанцыя

Адрас:

Рэспубліка Беларусь, 231220, Гродзенская вобласць, Астравецкі р-н,

Варнянскі с/с, 2/7, адміністрацыйна-лабараторна-бытавы корпус (00UYA)

Е-mail: belaes@belaes.by

Інфармацыйны цэнтр АЭС: ic@belaes.by

Тэлефоны:

Прыёмная: +375 (1591) 4-53-59, fax: +375 (1591) 4-54-00

Аддзел кадраў: +375 (1591) 45-357; +375 (1591) 46-696

Бухгалтэрыя: +375 (1591) 46-358

Інфармацыйны цэнтр АЭС: +375 1591 46 605

15.07.2020

БелАЭС адкрые новыя магчымасці для развіцця электратранспарту - Каранкевіч

Крыніца: БелТА

Беларуская атамная электрастанцыя адкрые новыя магчымасці для развіцця электратранспарту. Пра гэта сказаў міністр энергетыкі Віктар Каранкевіч сёння ў час Дня электратранспарту ў Кітайска-беларускім індустрыяльным парку "Вялікі камень", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Кіраўніком дзяржавы прыняты рашэнні па стымуляванні выкарыстання электратранспарту, развіццю электразараднай інфраструктуры. Усё гэта ўжо стварыла аснову для паспяховага прасоўвання электрамабіляў на ўнутраным рынку, таксама гэта і новыя працоўныя месцы, і стварэнне больш камфортных умоў для жыцця грамадзян краіны, - сказаў Віктар Каранкевіч. - Увод у эксплуатацыю Беларускай атамнай электрастанцыі адкрые новыя магчымасці для развіцця галіны. Гэта надзейная і чыстая крыніца энергіі ў нашай краіне, якая створыць стымул да развіцця не толькі электратранспарту, але і навукі, медыцыны, прамысловасці ў цэлым. Гэта ўкараненне ў эканоміку новых тэхналогій".

"Ужо цяпер мы маем станоўчую дынаміку ў электраспажыванні на мэты электразарадкі транспарту. Калі ў 2019 годзе гэты паказчык склаў 3,8 млн кВт.ч, то за першы квартал бягучага года - 2 млн кВт.ч. У цэлым да канца года мы чакаем выйсці на 12 млн кВт.ч. Рост спажывання павялічыцца больш чым у тры разы да ўзроўню мінулага года", - растлумачыў ён.

Па словах міністра, кіраўнік дзяржавы дакладна адзначыў, што электратранспарт - гэта будучыня: паводле ацэнак міжнародных агенцтваў, да 2040 года траціна ўсяго аўтапарка ў свеце будзе электрычнай. "Выкарыстанне электратранспарту - гэта і зніжэнне шкодных выкідаў у атмасферу, і аздараўленне гарадскога асяроддзя, і павышэнне бяспекі на дарогах, таму развіццё дадзенага сегмента - важны прыярытэт для Беларусі", - дадаў міністр.

Віктар Каранкевіч таксама падзякаваў адміністрацыi індустрыяльнага парка "Вялікі камень" і кітайскім партнёрам за падтрымку ў арганізацыі Дня электратранспарту. "На пляцоўцы Кітайска-беларускага індустрыяльнага парка "Вялікі камень" такое мерапрыемства праводзіцца ўпершыню. Спадзяюся, гэта стане добрай традыцыяй у будучыні", - падкрэсліў ён.

Апошняя змена 15.07.2020
© 2010- Дзяржаўнае прадпрыемства «Беларуская АЭС». Ўсе правы абаронены. Пры любым выкарыстанні матэрыялаў сайта, актыўная спасылка на www.belaes.by абавязковая.
На сайце працуе сістэма праверкі памылак. Выявіўшы недакладнасць у тэксце, вылучыце яе і націсніце Ctrl + Enter.
Яндекс.Метрика
Распрацоўка: ЦВР-Кастрычніцкі
Даслаць паведамленне аб памылцы