Адкрылася праграма святочных мерапрыемстваў мітынгам ля помніка воінам-вызваліцелям, у якім прынялі ўдзел і прадстаўнікі працоўнага калектыву прадпрыемства на чале з намеснікам генеральнага дырэктара па агульных пытаннях В. Э. Сенюцем.
Разам з прадстаўнікамі іншых прадпрыемстваў і арганізацый Астраўца, супрацоўнікі беларускай АЭС ушанавалі памяць загінуўшых у Вялікай Айчыннай вайне хвілінай маўчання і ўскладаннем кветак да помніка.