"Праца па будаўніцтве электразарадных станцый арганізавана ў сістэмным рэчышчы. Прынята пастанова Савета Міністраў, па якой яшчэ ў мінулым годзе былі ўведзены ў эксплуатацыю 132 такія станцыі. Асноўны аператар па іх будаўніцтве і абслугоўванні - "Беларуснафта". Сёлета плануем увесці ў эксплуатацыю яшчэ 142 электразарадныя станцыі, - адзначыў міністр. - У 2019 годзе аб'ём спажывання электраэнергіі гэтымі станцыямі склаў 3,8 млн кВТ г. За I квартал бягучага года гэты паказчык - ужо 2 млн кВт г. Па прагнозах, да канца 2020 года мы выйдзем на велічыню 12 млн кВт г. Гэта асабліва актуальна з улікам уводу ў эксплуатацыю атамнай электрастанцыі. Акрамя легкавога электрычнага транспарту, у Беларусі расце папулярнасць у электробусаў. У Мiнску ўжо каля 80 электрабусаў рухаюцца па ўстаноўленых маршрутах".
Яшчэ адным актуальным пытаннем для Беларусі застаецца выкарыстанне электраэнергіі для ацяплення і гарачага водазабеспячэння ў жылых памяшканнях.
"На ўзроўні Кіраўніка дзяржавы прыняты рашэнні па стымуляванні выкарыстання электрычнай энергіі ў бытавых мэтах. Устаноўлена два віды тарыфаў, адзін з якіх - дыферэнцыраваны. Ён залежыць ад часу сутак, у якое спажываецца электраэнергія. Другі важны напрамак работы - забеспячэнне максімальнай гатоўнасці электрычных сетак да такіх нагрузак. У мінулым годзе паступіла каля 17 тыс. зваротаў грамадзян на павелічэнне прапускной здольнасці або павелічэнне спажыванай электрычнай магутнасці. Каля 11 тыс. такіх заявак задаволена - людзям выдалі тэхнічныя ўмовы. 3, 5 тыс. гэтых умоў рэалізавалі за мінулы год, - адзначыў Віктар Каранкевіч. - Павялічыўся аб'ём спажывання электраэнергіі для ацяплення і гарачага водазабеспячэння. За пяць месяцаў бягучага года ён склаў каля 36 млн кВТ г - да 13 млн кВт г за ўвесь мінулы год. Вядома, не ўсе звароты задавальняюцца. Гэта залежыць ад тэхнічных магчымасцяў: прапускной здольнасці лініі электраперадачы, рэзерву трансфарматарных магутнасцяў і іншага. Вядзецца строгі ўлік тых заявак, якія мы не змаглі выканаць".
У Беларусі працягваюць мадэрнізаваць энергасістэму. Як адзначыў Віктар Каранкевіч, у гэтым кірунку ідуць планавыя работы. "Мы працягваем рэканструяваць і мадэрнізаваць ўсю энергасістэму ў краіне. Гэта патрабуе часу. Таму што нельга ў адзiн і той жа час рэканструяваць усе электрычныя сеткі ў краіне. Агульная працягласць толькі размеркавальных сетак - каля 200 тыс. км. Таму ўся праца ідзе планава. У год мы рэканструюем каля 1, 7 тыс.км сетак. І задача на бягучы год стаіць такая ж".