Кіраўнік ведамства праінфармаваў удзельнікаў сустрэчы аб рэалізацыі асноўных задач сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі. Гаворка ішла аб будаўніцтве жылля, мадэрнізацыі дарожнай сеткі, ключавых дасягненнях краіны ў медыцыне, навуцы, адукацыі, спорце. Акрамя таго, былі агучаны асноўныя паказчыкі развіцця прамысловага комплексу і сельскай гаспадаркі.
Асаблівую ўвагу Віктар Каранкевіч надаў вынікам работы і перспектывам развіцця энергетычнага комплексу Беларусі.
Перад удзельнікамі сустрэчы выступілі таксама намеснік міністра энергетыкі Міхаіл Міхадзюк, старшыня Рэспубліканскага камітэта Беларускага прафсаюза работнікаў энергетыкі, газавай і паліўнай прамысловасці Уладзімір Дыклаў, намеснік старшыні Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта Уладзімір Дзяшко.
Пасля завяршэння сустрэчы Віктар Каранкевіч і Міхаіл Міхадзюк азнаёміліся з ходам работ на будпляцоўцы БелАЭС.