Найскладанейшы тэхналагічны працэс быў пачаты ў снежні 2019 года. На працягу ўсяго перыяду праведзена 242 розных выпрабаванні, асноўная мэта якіх - пацверджанне перад фізічным пускам энергаблока адпаведнасці сістэм і абсталявання ядзернага вострава праектным характарыстыкам пры працы на намінальных параметрах, а таксама пры разагрэве і расхалоджванні рэактарнай устаноўкі.
У ходзе гарачай абкаткі на працоўных параметрах праверана працаздольнасць ўсіх чатырох галоўных цыркуляцыйных помпаў, сістэм кіравання і абароны рэактарнай ўстаноўкі і электрасілкавання ўласных патрэб, продуўка уласнай парай галоўных параправодаў. Выкананы выпрабаванні галоўных ахоўных клапанаў парагенератараў, кампенсатара ціску і многія іншыя аперацыі.
Усё абсталяванне і тэхналагічныя сістэмы энергаблока, задзейнічаныя ў праграме выпрабаванняў, адпавядаюць праектным характарыстыкам. Наступны этап у адпаведнасці з планам падрыхтоўкі энергаблока №1 да фізічнага пуску - рэвізія асноўнага і дапаможнага абсталявання першага і другога контураў.