Ядзерную энергетыку прынята лічыць мужчынскай сферай дзейнасці. Аднак, на беларускай АЭС ужо працуе 516 жанчын і, мяркуючы па ўсім, гэта лічба не канчатковая. Калектыў атамнай станцыі працягвае прырастаць новымі кадрамі, і ў ім з'явіцца яшчэ нямала прадстаўніц прыгожай паловы чалавецтва.
Жанчыны Беларускай АЭС працуюць на самых адказных пасадах у розных падраздзяленнях прадпрыемства: ад аддзела кадраў да турбіннага і рэактарнага цэхаў.
«Толькі вы, жанчыны, здольныя ствараць сардэчную атмасферу на працы і ў сям'і, браць на сябе паўсядзённыя клопаты пра дом і дзяцей, быць для іх маральным прыкладам. Бо ваша матчына любоў сапраўды бязмежная» - адзначыў у віншавальным слове генеральны дырэктар Міхаіл Васільевіч Філімонаў.
«Дзякуй Вам за ваш выключны інтэлект, за выбітны прафесіяналізм, за выканаўчасць, сабранасць і акуратнасць» - сказаў напрыканцы кіраўнік прадпрыемства.
Зразумела, былі ў гэты дзень і кветкі, і музычныя віншаванні, якія падрыхтавалі для сваіх калег прадстаўнікі мужчынскай паловы калектыву прадпрыемства.