Рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства

Беларуская атамная
электрастанцыя

Адрас:

Рэспубліка Беларусь, 231220, Гродзенская вобласць, Астравецкі р-н,

Варнянскі с/с, 2/7, адміністрацыйна-лабараторна-бытавы корпус (00UYA)

Е-mail: belaes@belaes.by

Інфармацыйны цэнтр АЭС: ic@belaes.by

Тэлефоны:

Прыёмная: +375 (1591) 4-53-59, fax: +375 (1591) 4-54-00

Аддзел кадраў: +375 (1591) 45-357; +375 (1591) 46-696

Бухгалтэрыя: +375 (1591) 46-358

Інфармацыйны цэнтр АЭС: +375 1591 46 605

02.03.2020

Прыём грамадзян у Астраўцы правёў намеснік міністра энергетыкі Міхаіл Міхадзюк

Крыніца: «Астравецкая праўда»

- Прыёмы грамадзян важны для ўзаемадзеяння ўлады з мясцовым насельніцтвам, каб разумець яго патрэбы і больш аператыўна рэагаваць на звароты грамадзян, – упэўнены намеснік міністра энергетыкі.

З мэтай павелічэння электраспажывання ў сувязі з будаўніцтвам Беларускай АЭС у мінулым годзе ў краіне былі прынятыя спецыяльныя тарыфныя групы з ільготным спажываннем электраэнергіі на абаграванне дамоў і кватэр і гарачае водазабеспячэнне. Тарыфы апынуліся прывабнымі для насельніцтва і адразу ж па краіне павялічылася колькасць зваротаў па гэтым кірунку.

Міхаіл Іванавіч дасведчаны аб праблемах, якія існуюць не толькі ў рэгіёне будаўніцтва Беларускай АЭС, але і ў іншых раёнах краіны ў сістэме электрычных сетак.

- На жаль мы не гатовы на 100 % задаволіць усе звароты грамадзян па падлучэнні электракатлоў, таму што ўся электрасеткавая інфраструктура - лініі электраперадачы, трансфарматарныя падстанцыі - да мінулага года будаваліся па нормах, якія былі 3,5 і 5 кілават для сельскага дома і гарадскіх кватэр адпаведна, – распавёў Міхаіл Міхадзюк.

У сувязі з ростам зваротаў Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва прыняло новы нарматыўны дакумент, згодна з якім з мінулага года электрасеткі для уводзімага жылля і пры рэканструкцыі старых сетак будуюцца па новых нормах - з разліку да 20 кілават на дом.

- Кожны зварот грамадзян мы бярэм на кантроль. І рэалізуем зыходзячы з наяўнасці сродкаў. Усе мерапрыемствы вельмі затратныя і тых сродкаў, якія вылучаюцца па праграме «камфортнае жыллё», не дастаткова. Яны ў першую чаргу ідуць на падрыхтоўку інжынернай інфраструктуры для зноў уводзімага жылля з электраатапленнем. Але разам з тым, з уласных сродкаў мы сёння спрабуем вырашаць існуючыя праблемы – падкрэсліў Міхаіл Іванавіч. - Глядзім першачарговасць рэканструкцыі электрычных сетак, звяртаем увагу на тое, дзе больш заяў і дзе гэта тэхнічна магчыма. Справа ў тым, што ў нас многія лініі не самартызаваныя, і калі датэрмінова іх мадэрнізаваць, гэта прынясе страты прадпрыемству – гэты момант таксама нельга забываць.

На прыём да намесніка міністра энергетыкі прыйшло тры чалавекі. Два звароты датычыліся пытанняў падлучэння электраацяпленьня для абагрэву дома, адзін – электрыфікацыі дачнага кааператыва.

- Паўтаруся, праблема ёсць. Сёння ўладальнікі дач у асноўным пенсіянеры, якія ў свой час электрыфікацыю не выканалі з-за розных абставінаў. Сёння ж закон абвяшчае, што ўнутраныя сеткі электразабеспячэння павінны падлучацца за кошт грамадзян. Усе звароты разгледжаны і ўзяты на кантроль. Паглядзім, як больш аптымальна вырашыць пытанні падлучэння электразабеспячэння.

Апошняя змена 02.03.2020
© 2010- Дзяржаўнае прадпрыемства «Беларуская АЭС». Ўсе правы абаронены. Пры любым выкарыстанні матэрыялаў сайта, актыўная спасылка на www.belaes.by абавязковая.
На сайце працуе сістэма праверкі памылак. Выявіўшы недакладнасць у тэксце, вылучыце яе і націсніце Ctrl + Enter.
Яндекс.Метрика
Распрацоўка: ЦВР-Кастрычніцкі
Даслаць паведамленне аб памылцы