Дарэчы, назва спартыўнага комплексу нарадзілася ў выніку народнага абмеркавання і галасавання на сайце раённай газеты «Астравецкая праўда».
Гэта ўжо другі спартыўны комплекс у горадзе энергетыкаў «Беларускай АЭС». Першы, размешчаны ў гарадскім мікрараёне №2, быў уведзены ў эксплуатацыю летам 2018 года. Яго з'яўленне хоць і стала значнай падзеяй у жыцці Астраўца, але задаволіць у поўнай меры патрэбы маладога горада ён, безумоўна, не мог. Да таго ж і профіль аб'екта быў арыентаваны, у першую чаргу, на правядзенне фізкультурна-аздараўленчых заняткаў. А вось паўнавартаснага спартыўнага аб'екта, да нядаўняга часу, у Астраўцы не было.
На адкрыццё спартыўнага комплексу прыйшлі жыхары Астраўца, будучыя наведвальнікі аб'екта, сярод якіх, без сумневу, будзе нямала супрацоўнікаў дзяржаўнага прадпрыемства «Беларуская АЭС».
У мерапрыемстве прынялі ўдзел губернатар Гродзенскай вобласці Уладзімір Краўцоў, міністр спорту і турызмі Рэспублікі Беларусь Сяргей Кавальчук, старшыня Астравецкага райвыканкама Ігар Шалудзін, а таксама Абдулвагаб Вагабаў, генеральны дырэктар ААТ «Гроднапрамбуд» - прадпрыемства, якое пабудавала спартыўны комплекс.
Пасля традыцыйнага разразання чырвонай стужачкі і ганаровыя госці, і ўсе ўдзельнікі мерапрыемства адкрыцця агледзелі аб'екты спартыўнага будынка.
У «Iмпульсе» размясцілася прасторная, задавальняючая ўсім патрабаванням, спартыўная пляцоўка для правядзення трэніровак і спаборніцтваў па валейболе, баскетболе, футзале. Узведзены трыбуны для гледачоў на 750 месцаў.
Для аматараў фітнесу абсталявана прасторная трэнажорная зала, з мноствам спартыўных снарадаў. Абсталявана і зала для заняткаў барацьбой.
Таксама ў шматфункцыянальным спартыўным комплексе збудаваны плавальны басейн, які дазваляе праводзіць не толькі заняткі па плаванні, але і спартыўныя спаборніцтвы.
А кульмінацыяй адкрыцця спартыўнага комплексу стаў футбольны матч паміж камандамі Астраўца і Воранава.