Рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства

Беларуская атамная
электрастанцыя

Адрас:

Рэспубліка Беларусь, 231220, Гродзенская вобласць, Астравецкі р-н,

Варнянскі с/с, 2/7, адміністрацыйна-лабараторна-бытавы корпус (00UYA)

Е-mail: belaes@belaes.by

Інфармацыйны цэнтр АЭС: ic@belaes.by

Тэлефоны:

Прыёмная: +375 (1591) 4-53-59, fax: +375 (1591) 4-54-00

Аддзел кадраў: +375 (1591) 45-357; +375 (1591) 46-696

Бухгалтэрыя: +375 (1591) 46-358

Інфармацыйны цэнтр АЭС: +375 1591 46 605

28.01.2020

БелАЭС дапаможа скараціць выкіды парніковых газаў да 2030 года на 35%

Крыніца: БелТА

Адным з пазітыўных эфектаў ад уводу Беларускай АЭС стане скарачэнне выкіду парніковых газаў - у адпаведнасці з Парыжскім пагадненнем па клімаце. Пра гэта паведаміла сёння ў прэс-цэнтры БЕЛТА начальнік галоўнага ўпраўлення экалагічнай палітыкі, міжнароднага супрацоўніцтва і навукі Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Таццяна Кананчук.

У верасні 2019 года Генеральны сакратар ААН правёў саміт па клімаце, на якім Беларусь заявіла аб намеры ўзяць на сябе безумоўнае абавязацельства да 2030 года скараціць выкіды парніковых газаў не менш чым на 35% у параўнанні з 1990 годам (тады была задача - на 28%), прычым за кошт уласных рэсурсаў. "Гэта не амбіцыйная, а цалкам рэальная лічба, таму што тыя задачы, якія ставіліся па скарачэнні аб'ёмаў выкіду да 2030 года, ужо сёння практычна выкананы. Дзякуючы дзяржаўным праграмам, плану па развіццю зялёнай эканомікі. І хоць з'яўляюцца новыя прадпрыемствы, выкідаў больш не становіцца, - адзначыла Таццяна Кананчук. - Вялікі эфект па скарачэнні выкідаў на 35% дасць праца атамнай электрастанцыі. У рамках Парыжскага пагаднення гэта будзе добры дадатак да іншых мер".

Вядома, яшчэ шмат трэба зрабіць па адаптацыі сектараў эканомікі, у першую чаргу сельскай гаспадаркі, да патрабаванняў часу і новых умоў клімату, прадугледжваць памяншэнне выкідаў і перагляд бізнес-практык прадпрыемстваў. Да канца 2022 года Беларусь плануе прыняць комплекс дакументаў па адаптацыі розных галін народнай гаспадаркі да змен клімату. Рашэнні будуць пабудаваны на прынцыпах зялёнай эканомікі.

"Адбываецца ўзмацненне зялёных кірункаў. Сёння 45% электраэнергіі спажывае жыллёвы фонд. Таму мадэрнізацыя, будаўніцтва энергаэфектыўных дамоў таксама дае вялікі эфект", - дадала Таццяна Кананчук.

Рэалізацыя трох пілотных ініцыятыў праекта ПРААН "Беларусь: падтрымка зялёнага горадабудаўніцтва ў малых і сярэдніх гарадах Беларусі" ("Зялёныя гарады") у 2016-2021 гады таксама дазволіць скараціць выкіды СО2 - больш чым на 90 тыс.т. за кошт мабільнага кампанента (удасканалення гарадскога транспарту і развіцця веларуху) мяркуецца скарачэнне на 77,8 тыс. т, астатняе - за кошт энергаэфектыўных мерапрыемстваў.

Апошняя змена 28.01.2020
© 2010- Дзяржаўнае прадпрыемства «Беларуская АЭС». Ўсе правы абаронены. Пры любым выкарыстанні матэрыялаў сайта, актыўная спасылка на www.belaes.by абавязковая.
На сайце працуе сістэма праверкі памылак. Выявіўшы недакладнасць у тэксце, вылучыце яе і націсніце Ctrl + Enter.
Яндекс.Метрика
Распрацоўка: ЦВР-Кастрычніцкі
Даслаць паведамленне аб памылцы