Місія пачне сваю працу 24 лютага 2020 года. Падчас місіі INIR 3 будзе ацэньвацца гатоўнасць краіны да эксплуатацыі станцыі па ўсім комплексе ядзернай інфраструктуры, гэта значыць па 19 напрамках. "Гэта наш галоўны экзамен за гады працы над рэалізацыяй ядзерна-энергетычнай праграмы", - паведаміў намеснік міністра энергетыкі Міхаіл Міхадзюк.
Падрыхтоўка да правядзення місіі абмяркоўвалася на працоўнай нарадзе ў Мiнску, на якой была разгледжана падрыхтаваная беларускім бокам папярэдняя справаздача аб развіцці ўсіх кірункаў ядзернай інфраструктуры і іншыя арганізацыйныя пытанні па правядзенні місіі МАГАТЭ INIR 3, якая будзе праходзіць у Беларусі. У нарадзе ўдзельнічалі прадстаўнікі ўсіх арганізацый, уцягнутых у рэалізацыю ядзернага энергетычнага праекта.
Нараду адкрыў намеснік міністра энергетыкі Вадзім Закрэўскі. У сваім прывітальным слове ён падзякаваў экспертам МАГАТЭ за плённае супрацоўніцтва і вялікую сумесную працу.