Абвешчаная напярэдадні Калядаў і Новага года першаснай ячэйкай ГА «БРСМ» і Саветам маладых спецыялістаў Беларускай АЭС акцыя «Цуды на Раство» знайшла гарачы водгук у сэрцах работнікаў Беларускай атамнай электрастанцыі. І хай для многіх вясёлыя святы скончыліся разам з працяглымі выхаднымі, супрацоўнікі Дзяржаўнага прадпрыемства «Беларуская АЭС» з падарункамі наведалі Варнянскі сацыяльны прытулак і Астравецкі цэнтр карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі. Такія візіты сталі ўжо традыцыйнымі для нашага прадпрыемства.
Вельмі важна даць зразумець дзецям, якія апынуліся ў цяжкай цяжкай жыццёвай сітуацыі і маюць патрэбу ў дапамозе, што яны не адны ў гэтым свеце, што яны могуць разлічваць на нашу падтрымку і дапамогу.
Дзякуем ўсім супрацоўнікам Беларускай АЭС за тое, што не засталіся ў баку і прынялі ўдзел у акцыі!