Рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства

Беларуская атамная
электрастанцыя

Адрас:

Рэспубліка Беларусь, 231220, Гродзенская вобласць, Астравецкі р-н,

Варнянскі с/с, 2/7, адміністрацыйна-лабараторна-бытавы корпус (00UYA)

Е-mail: belaes@belaes.by

Інфармацыйны цэнтр АЭС: ic@belaes.by

Тэлефоны:

Прыёмная: +375 (1591) 4-53-59, fax: +375 (1591) 4-54-00

Аддзел кадраў: +375 (1591) 45-357; +375 (1591) 46-696

Бухгалтэрыя: +375 (1591) 46-358

Інфармацыйны цэнтр АЭС: +375 1591 46 605

20.11.2019

На першым блоку БелАЭС вядуцца перадпускавыя аперацыі

Крыніца: БелТА

На першым блоку Беларускай АЭС вядуцца перадпускавыя аперацыі, паведаміў сёння журналістам намеснік міністра энергетыкі Беларусі Міхаіл Міхадзюк перад пасяджэннем Камісіі дзяржаў-удзельніц СНД па выкарыстанні атамнай энергіі ў мірных мэтах, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Першы блок знаходзіцца на перадпускавых аперацыях. Гэта значыць будаўнічыя работы практычна завершаны, засталіся пытанні добраўпарадкавання, аздаблення памяшканняў. Мы ацэньваем, што гатоўнасць першага энергаблока - 97% ад агульнага аб'ёму работ па праектнай дакументацыі", - сказаў Міхаіл Міхадзюк.

На другім энергаблоку разам з будаўнічымі работамі вядзецца мантаж асноўнага тэхналагічнага абсталявання.

Намеснік міністра звярнуў увагу, што атамная станцыя - вельмі складаны аб'ект з пункту гледжання аб'ёму будаўнічых работ і выкарыстоўваемых тэхналогій. Кожная аперацыя - перадпускавая і пускавая - прапісана ў спецыяльных праграмах.

Сёння на БелАЭС рыхтуюцца да аднаго з ключавых этапаў у графіку перадпускавых аперацый - выхаду на так званую гарачую абкатку.

Падчас гэтага этапу ў зоне рэактара будуць знаходзіцца імітатары ядзернага паліва. У гэты час рэактар будуць выводзіць на працоўныя параметры па тэмпературы і ціску і праводзіць цыкл выпрабаванняў. Наступная аперацыя пасля завяршэння гэтага этапу - загрузка паліва, так званы фізічны пуск. "Думаю, калі ўсё складзецца станоўча, мы ў I квартале 2020 года выйдзем на фізічны пуск", - дадаў Міхаіл Міхадзюк.

Зараз на ўзвядзенні будынкаў і збудаванняў Беларускай АЭС задзейнічаны 36 субпадрадных арганізацый, у тым ліку 22 беларускія і 14 расійскіх. Колькасць будаўнічага і мантажнага персаналу складае каля 4, 9 тыс. чалавек.

Па праектнай схеме забяспечана падача на АЭС тэхнічнай вады ад ракі Віліі і праца сістэмы хімвадападрыхтоўкі. Вядзецца праца па забеспячэнні гатоўнасці ўсіх тэхналагічных сістэм.

Беларуская АЭС з двума рэактарамі ВВЭР-1200 сумарнай магутнасцю 2400 МВт будуецца па расійскім праекце паблізу Астраўца (Гродзенская вобласць). Генеральны падрадчык будаўніцтва БелАЭС - інжынірынгавы дывізіён дзяржкарпарацыі "Расатам" (АСЭ).

Апошняя змена 20.11.2019
© 2010- Дзяржаўнае прадпрыемства «Беларуская АЭС». Ўсе правы абаронены. Пры любым выкарыстанні матэрыялаў сайта, актыўная спасылка на www.belaes.by абавязковая.
На сайце працуе сістэма праверкі памылак. Выявіўшы недакладнасць у тэксце, вылучыце яе і націсніце Ctrl + Enter.
Яндекс.Метрика
Распрацоўка: ЦВР-Кастрычніцкі
Даслаць паведамленне аб памылцы