Апублікаваныя факты выяўлены службай тэхнічнага нагляду дзяржаўнага прадпрыемства «Беларуская АЭС». Ва ўстаноўленым парадку дзяржаўным прадпрыемствам «Беларуская АЭС» сумесна з АТ ВК «Атамбудэкспарт» праведзена службовае расследаванне. Усе заўвагі па мантажы сістэм кандыцыянавання Беларускай АЭС ліквідаваны. Службовыя асобы, вінаватыя ў парушэнні вытворчасці работ, выдалены з будаўнічай пляцоўкі.
У мэтах недапушчэння такіх дзеянняў перагледжана нарматыўная дакументацыя па арганізацыі ўваходнага кантролю паступаючых на будаўнічую пляцоўку Беларускай атамнай электрастанцыі прыбораў і абсталявання.
Варта адзначыць, што ў ходзе збудавання станцыі дзяржаўнае прадпрыемства «Беларуская АЭС», як заказчык, выкарыстоўвае сістэмны падыход да кантролю якасці работ на ўсіх этапах збудавання АЭС. Выяўленыя ў ходзе вытворчасці работ заўвагі, неадпаведнасці праектным рашэнням падлягаюць неадкладнай ліквідацыі, вінаватыя службовыя асобы падвяргаюцца выдаленню з будаўнічай пляцоўкі Беларускай АЭС.