Рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства

Беларуская атамная
электрастанцыя

Адрас:

Рэспубліка Беларусь, 231220, Гродзенская вобласць, Астравецкі р-н,

Варнянскі с/с, 2/7, адміністрацыйна-лабараторна-бытавы корпус (00UYA)

Е-mail: belaes@belaes.by

Інфармацыйны цэнтр АЭС: ic@belaes.by

Тэлефоны:

Прыёмная: +375 (1591) 4-53-59, fax: +375 (1591) 4-54-00

Аддзел кадраў: +375 (1591) 45-357; +375 (1591) 46-696

Бухгалтэрыя: +375 (1591) 46-358

Інфармацыйны цэнтр АЭС: +375 1591 46 605

17.09.2019

У МАГАТЭ адкрыўся стэнд Беларускай АЭС

Крыніца: Аддзел інфармацыі і грамадскіх сувязяў

Сёння, 17 верасня 2019 г., у рамках праграмы 63-й сесіі Генеральнай канферэнцыі МАГАТЭ адбылося адкрыццё стэнда Беларускай АЭС.

Адкрываючы стэнд, з прывітальным словам да дэлегатаў кангрэса, журналістаў і наведвальнiкаў звярнуўся кіраўнік беларускай дэлегацыі, намеснік Міністра энергетыкі Рэспублікі Беларусь Міхаіл Іванавіч Міхадзюк.

Запрашаючы гасцей стэнда азнаёміцца з прагрэсам, дасягнутым Рэспублікай Беларусь, у развіцці інфраструктуры, неабходнай для рэалізацыі нацыянальнай ядзернай энергетычнай праграмы, ходам рэалізацыі праекта будаўніцтва Беларускай АЭС, кіраўнік беларускай дэлегацыі асабліва адзначыў, што "абсалютным прыярытэтам для Беларусі з'яўляецца бяспека, таму, рэалізуючы нацыянальную ядзерную праграму, мы строга прытрымліваемся рэкамендацый МАГАТЭ для краін, якія ўступілі на шлях ядзерных энергетычных праграм".

У мерапрыемстве прыняла ўдзел Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Аўстрыі Алена Купчына.

Праца стэнда Беларускай АЭС у МАГАТЭ будзе доўжыцца да 20 верасня 2019 г.

Апошняя змена 17.09.2019
© 2010- Дзяржаўнае прадпрыемства «Беларуская АЭС». Ўсе правы абаронены. Пры любым выкарыстанні матэрыялаў сайта, актыўная спасылка на www.belaes.by абавязковая.
На сайце працуе сістэма праверкі памылак. Выявіўшы недакладнасць у тэксце, вылучыце яе і націсніце Ctrl + Enter.
Яндекс.Метрика
Распрацоўка: ЦВР-Кастрычніцкі
Даслаць паведамленне аб памылцы