Генеральная канферэнцыя МАГАТЭ прадоўжыцца да 20 верасня 2019 г. Падчас пленарных пасяджэнняў і тэматычных секцый будуць абмеркаваны актуальныя пытанні сучаснага стану і задач на перспектыву Сусветнай ядзернай энергетыкі: ядзерная і радыяцыйная бяспека; фізічная ядзерная бяспека; умацаванне дзейнасці агенцтва ў галіне тэхнічнага супрацоўніцтва і іншыя.
Ва ўсе дні працы Генеральнай канферэнцыі ў штаб-кватэры МАГАТЭ будзе прадстаўлены стэнд Рэспублікі Беларусь, які праінфармуе ўдзельнікаў форуму аб гатоўнасці нацыянальнай ядзернай інфраструктуры да эксплуатацыі Беларускай АЭС.