У інфармацыйным цэнтры вы даведаецеся, як нараджаецца ядзерная энергія; як змяніліся АЭС з часу аварыі ў Чарнобылі; якія сістэмы бяспекі прадугледжаны на сучасных атамных электрастанцыях; як АЭС ўплываюць на навакольнае асяроддзе і многае іншае, пра што вы не ведалі.
Вы ўбачыце, як выглядае ядзернае паліва, пакруціце педалі «велагенератараў» і «зазірнеце» унутр ахоўнай абалонкі рэактара.
А яшчэ ў нас вы пазнаёміцеся з сучаснымі праграмамі, якія дазваляюць разгледзець АЭС у дэталях прама на смартфоне ў сябе дома!
Чакаем вас у працоўныя дні з 8.00 да 17.00 па папярэдняй заяўцы, якую можна зрабіць па тэлефоне 8 (015 91) 77 9 75.
Прыходзьце і прыязджайце, сумна не будзе!
І так, грошай за экскурсіі мы не бярэм!