"У кастрычніку 2018 года адбылося комплекснае вучэнне па адпрацоўцы ўнутранага аварыйнага плана Беларускай АЭС. Запланавана таксама практычная адпрацоўка знешняга і ўнутранага аварыйных планаў БелАЭС у кастрычніку 2019 года", - адзначаецца ў аглядзе.
Знешні план (ахоўных мерапрыемстваў пры радыяцыйнай аварыі на АЭС) зацверджаны ў сакавіку 2018 года, унутраны план (мерапрыемствы па абароне персаналу ў выпадку аварыі на АЭС) - у маі 2018-га. Па ініцыятыве Беларусі на завяршальным этапе распрацоўкі знешняга аварыйнага плана праект дакумента быў вывучаны экспертамі МАГАТЭ і атрымаў станоўчую ацэнку.
Сярод прыярытэтных задач сёння - завяршэнне працэсу ліцэнзавання эксплуатацыі энергаблока №1 Беларускай АЭС, завоз ядзернага паліва на пляцоўку атамнай станцыі, развіццё метадалогіі і практыкі нагляднай дзейнасці, уключаючы падрыхтоўку да нагляду за ўводам у эксплуатацыю і эксплуатацыяй АЭС, развіццё дзяржаўнай сістэмы па папярэджанні надзвычайных сітуацый з улікам будаўніцтва атамнай станцыі.
Беларуская АЭС з двума рэактарамі ВВЭР-1200 сумарнай магутнасцю 2400 МВт будуецца па расійскім праекце паблізу Астраўца (Гродзенская вобласць). Першы энергаблок плануецца ўвесці ў эксплуатацыю ў канцы 2019 года, другі - у 2020-м.