Рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства

Беларуская атамная
электрастанцыя

Адрас:

Рэспубліка Беларусь, 231220, Гродзенская вобласць, Астравецкі р-н,

Варнянскі с/с, 2/7, адміністрацыйна-лабараторна-бытавы корпус (00UYA)

Е-mail: belaes@belaes.by

Інфармацыйны цэнтр АЭС: ic@belaes.by

Тэлефоны:

Прыёмная: +375 (1591) 4-53-59, fax: +375 (1591) 4-54-00

Аддзел кадраў: +375 (1591) 45-357; +375 (1591) 46-696

Бухгалтэрыя: +375 (1591) 46-358

Інфармацыйны цэнтр АЭС: +375 1591 46 605

02.07.2019

Шырокая геаграфія наведвальнікаў інфацэнтра

Крыніца: Аддзел інфармацыі і грамадскіх сувязяў

Кожная экскурсія па экспазіцыі інфармацыйнага цэнтра Беларускай АЭС пачынаецца з такой фразы: «Добры дзень! Вы знаходзіцеся ў iнфармацыйным цэнтры беларускай атамнай электрастанцыі, у якім пабывалі прадстаўнікі ўсіх кантынентаў планеты Зямля!»

І гэта сапраўды так. Рэдкі тыдзень праходзіць для супрацоўнікаў аддзела інфармацыі і грамадскіх сувязяў без сустрэчы замежных гасцей. Кожную групу прыводзіць сюды свая дарога. Хтосьці звязаны з Беларускай атамнай прафесійнымі інтарэсамі, часцей гэта эксперты МАГАТЭ і ВАА АЭС, а таксама прадстаўнікі краін-пачаткоўцаў у атамнай энергетыцы. Хтосьці прыехаў у Астравец для ўдзелу ў сумесных праектах гарадоў-пабрацімаў Астраўца, на мінулым тыдні - гэта шумная і цікавая група школьнікаў з расійскага Дзяснагорска. А хтосьці проста прыехаў у Астравец у госці, або з іншымі сямейным клопатамі, як сям'я Конанавых з вострава Сахалін. Больш за 10 000 кіламетраў сям'я пераадолела, каб пакланіцца брацкай магіле ў пасёлку Гудагай, дзе пад абеліскам здабыў апошні прытулак сваяк сям'і, які трапіў у далёкім 1942 годзе ў групу савецкіх салдат-ваеннапалонных. У доўгім спісе знаёмства са знакавымі месцамі Беларусі і славутасцямі Астравецкага раёна адно з першых месцаў заняў інфармацыйны цэнтр атамнай станцыі.

Супрацоўнікі беларускай АЭС праводзяць пазнавальныя паўнавартасныя экскурсіі, не азіраючыся на колькасць «турыстаў». «Некалькі дзясяткаў ці некалькі чалавек – усё роўна, галоўнае, каб наведвальнік атрымаў ўсю цікавую для яго інфармацыю» - гэта асноўны прынцып работнікаў аддзела інфармацыі і грамадскіх сувязей Беларускай АЭС.

Апошняя змена 02.07.2019
© 2010- Дзяржаўнае прадпрыемства «Беларуская АЭС». Ўсе правы абаронены. Пры любым выкарыстанні матэрыялаў сайта, актыўная спасылка на www.belaes.by абавязковая.
На сайце працуе сістэма праверкі памылак. Выявіўшы недакладнасць у тэксце, вылучыце яе і націсніце Ctrl + Enter.
Яндекс.Метрика
Распрацоўка: ЦВР-Кастрычніцкі
Даслаць паведамленне аб памылцы