Бакі абмеркавалі пытанні магчымага супрацоўніцтва ў энергетычнай сферы, у тым ліку атамнай энергетыцы. Дасягнуты дамоўленасці аб арганізацыі далейшага ўзаемадзеяння. «Мы гатовыя абмяркоўваць цiкавячыя вас пытанні, якія тычацца будаўніцтва Беларускай АЭС, і дзяліцца наяўным вопытам у рэалізацыі нацыянальнай ядзернай энергетычнай праграмы», - падкрэсліў Міністр энергетыкі Віктар Каранкевіч.
Напярэдадні візіту ў Мінэнерга, 24 чэрвеня, венгерская дэлегацыя наведала г. Астравец, дзе ў цяперашні час вядзецца актыўнае будаўніцтва жылля і аб'ектаў сацкультбыту, і пляцоўку будаўніцтва Беларускай атамнай электрастанцыі. Гасцям прадэманстраваны вопыт па стварэнні інфраструктуры для будаўнікоў і абслуговага персаналу АЭС у горадзе энергетыкаў. Удзельнікі венгерскай дэлегацыі атрымалі падрабязную інфармацыю аб працы інфармацыйнага цэнтра станцыі, наведалі поўнамаштабны трэнажор у вучэбна-трэніровачным цэнтры, а таксама шэраг аб'ектаў на пляцоўцы будаўніцтва станцыі. Адбыўся дыялог венгерскай дэлегацыі з беларускімі калегамі, падчас якога шырока абмяркоўваліся пытанні, якія цікавяць венгерскі бок.
Міністр па пытаннях планавання, будаўніцтва і ўводу ў эксплуатацыю новых рэактараў АЭС «Пакш-2» Янаш Шулі пажадаў беларускім калегам працоўных поспехаў і пакінуў запіс у кнізе ганаровых гасцей, падзякаваўшы за гасціннасць і прафесійнае інфармаванне. Кіраўнік дэлегацыі адзначыў: «Мы прыехалі ў Беларусь не з мэтай даваць экспертную ацэнку, а каб вывучыць станоўчы вопыт рэалізацыі такога сур'ёзнага праекта. Вопыт беларускага боку па стварэнні ўмоў для пражывання і паспяховай працы на такім важным аб'екце, як АЭС, велізарны, і, улічваючы супастаўнасць маштабаў будаўніцтва, можа быць выкарыстаны пры арганізацыі работ на АЭС «Пакш-2».
Пакш - невялікі старадаўні гарадок на беразе Дуная з насельніцтвам каля 20 тысяч жыхароў, у пяці кіламетрах ад якога знаходзіцца дзеючая атамная электрастанцыя. Будаўніцтва першага з чатырох энергаблокаў ВВЭР-440 АЭС «Пакш» пачалося ў 1974 годзе. Венгрыя пачынае ўзвядзенне двух новых энергаблокаў ВВЭР-1200.