Разам з графікам тэмпературы ўверх імкнецца лічба колькасці наведвальнікаў інфацэнтра.
Пастаянна абнаўляемая экспазіцыя цэнтра нязменна цягне да сябе як прадстаўнікоў разважлівага старэйшага пакалення, так і шумныя атрады школьнікаў не толькі з Беларусі.
У першы месяц мінулага 2018 года інфармацыйны цэнтр у Астраўцы наведалі 445 чалавек. І хоць чэрвень 2019 яшчэ не скончыўся, лічба наведвальнікаў ужо набліжаецца да 300. Распрацаваны спецыялістамі аддзела інфармацыі і грамадскіх сувязяў Беларускай АЭС маршрут экскурсій дазваляе азнаёміцца з экспазіцыяй інфацэнтра, якая пры дапамозе стэндаў, экспанатаў і інтэрактыўных макетаў дасць адказы на галоўныя пытанні аб атамнай станцыі. Наведванне вучэбна-трэніровачнага цэнтра дае ўяўленне аб падрыхтоўцы персаналу для першай у Беларусі атамнай станцыі. А назіранне за ходам будаўніцтва з назіральнай пляцоўкі ў непасрэднай блізкасці ад узводзiмых аб'ектаў не пакідае абыякавымі нават самых чэрствых скептыкаў. Больш за 18000 гасцей наведалі інфармацыйны цэнтр з моманту яго адкрыцця.
Сёння спецыялісты інфармацыйнага цэнтра Беларускай атамнай электрастанцыі прынялі гасцей з Венгрыі і настаўнікаў з Мядзела.