Члены камісіі па пытаннях экалогіі, прыродакарыстання і чарнобыльскай катастрофы і камісіі па прамысловасці, паліўна-энергетычным комплексе, транспарце і сувязі наведалі інфармацыйны цэнтр Беларускай АЭС, цэнтральны пульт кіравання атамнай электрастанцыі, будынак хімвадападрыхтоўкі, агледзелі ход збудавання АЭС з вышыні агляднай пляцоўкі, а таксама азнаёміліся з працай вучэбна-трэніровачнага цэнтра АЭС.
Пасля агляду уведзеных у эксплуатацыю і будуемых аб'ектаў атамнай электрастанцыі, адбылося сумеснае пасяджэнне камісій, у якім прынялі ўдзел Міністр энергетыкі Рэспублікі Беларусь В. М. Каранкевіч, міністр па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь В. А. Вашчанка, Міністр прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь А. П. Худык, начальнік Дэпартамента МНС па ядзернай і радыяцыйнай бяспецы А. М. Лугаўская, генеральны дырэктар дзяржаўнага прадпрыемства «Беларуская АЭС» М. В. Філімонаў.