28 лютага інфармацыйны цэнтр наведалі навучэнцы 10-х класаў гімназіі №1 г.Астраўца.
Гімназісты даведаліся аб бяспецы праекта «АЭС-2006», па якім будуецца Беларуская атамная электрастанцыя і яго перавагах, у параўнанні з праектамі АЭС папярэдніх пакаленняў. На прыкладзе макета цеплавыдзяляльнай зборкі вучні атрымалі ўяўленне аб тым, як выглядае паліва для АЭС. А макет будынка рэактара, у якім паказана, прадугледжаная праектам, сістэма праднапружэння ахоўнай абалонкі, дэманструе характэрныя адрозненні АЭС пакалення «тры+».
Інфармацыйны цэнтр Беларускай атамнай электрастанцыі знаходзіцца ў г. Астравец, па адрасе: вул. Усходняя, 18А. Інфармацыйны цэнтр АЭС адкрыты для наведвання ў буднія дні з 8.00 да 17.00, у пятніцу і перадсвяточныя дні з 8.00 да 16.00 з перапынкам на абед з 13.00 да 13.48. Наведванне цэнтра бясплатнае. Папярэдні запіс па тэлефоне: +375 1591 77 975