Першымі, 20 лютага 2019 г., інфармацыйны цэнтр АЭС наведалі навучэнцы 5-6 класаў дзяржаўнай установы адукацыі «Вучэбна-педагагічны комплекс Варнянскі яслі-сад-сярэдняя школа» Астравецкага раёна.
Навучальная ўстанова размешчана непадалёк ад атамнай электрастанцыі, якая будуецца, таму інфармацыя, якая тычыцца бяспекі Беларускай АЭС, з'яўляецца вельмі актуальнай для навучэнцаў і педагогаў школы.
Падчас экскурсіі па Інфармацыйным цэнтры АЭС школьнікі пазнаёміліся з асноўнымі аб'ектамі атамнай электрастанцыі і іх прызначэннем. Даведаліся аб сістэмах бяспекі, прадугледжаных праектам Беларускай АЭС, а таксама пакруцілі педалі ровараў, якія выпрацоўваюць электраэнергію і атрымалі на памяць інфармацыйныя буклеты аб Беларускай АЭС.