"Што тычыцца двухбаковага дыялогу, мы бачым гэта як выключны прыярытэт у зносінах з нашымі калегамі, і пакуль мы не пачнем рабіць гэта прафесійна і на пастаяннай аснове, у нас прагрэсу ў адносінах не будзе. На жаль, цяпер у профільным міністэрстве ў нашых калегаў у Літве няма міністра, кадравыя праблемы тармозяць развіццё гэтага працэсу, але я думаю, што гэта часова і мы адновім той рэжым зносін, які быў у нас у апошнія гады", - адзначыла Ія Малкіна.
Беларусь рыхтуецца да ўдзелу ў чарговай сесіі нарады Бакоў Канвенцыі Эспо, якая пройдзе 5-7 лютага ў Жэневе, дзе будзе разглядацца ў тым ліку пытанне Беларускай АЭС. "Мы спадзяемся, што на палях гэтай нарады зможам у тым ліку скарэктаваць нашы пазіцыі (у адносінах з Літвой. - Прыма.БЕЛТА). На наступным тыдні афіцыйна аб'явім сваю пазіцыю да маючай адбыцца нарады бакоў. Мы бачым, што з боку асобных структур ёсць пэўнае прадузятае разуменне правілаў і працэдур Канвенцыі Эспо, таму мы вельмі актыўна рыхтуемся да маючага адбыцца мерапрыемства", - сказала Ія Малкіна.
У складзе беларускай дэлегацыі ў Жэневе будуць прадстаўнікі МЗС, Мінэнерга, Мінпрыроды. "Спадзяюся, нам удасца быць пачутымі", - рэзюмавала першы намеснік міністра.
Беларуская АЭС з двума рэактарамі ВВЭР-1200 сумарнай магутнасцю 2400 МВт будуецца па расійскім праекце паблізу Астраўца (Гродзенская вобласць). Першы энергаблок плануецца ўвесці ў эксплуатацыю у 2019 годзе, другі - у 2020 годзе.