Экспазіцыя Беларускай АЭС размяшчалася ў самым цэнтры горада і адрознівалася інфармацыйнай насычанасцю, актуальнасцю прадстаўленых матэрыялаў і эстэтычнай прывабнасцю. Не выпадкова, сярод жыхароў і гасцей горада-юбіляра экспазіцыя атамнай электрастанцыя карысталася вялікай папулярнасцю.
Супрацоўнікі прадпрыемствы падрыхтавалі для наведвальнікаў не толькі даступную інфармацыю аб працы АЭС і сістэмах бяспекі, але і займальныя віктарыны і конкурсы, пераможцы якіх у якасці прыза атрымлівалі сувеніры і буклеты, а таксама эксклюзіўны падарунак – бутэлечку з грунтам першага каўша экскаватара, які 31 мая 2012 года пачаў распрацоўку катлавана энергаблока №1.
Асаблівую цікавасць у наведвальнікаў стэнда выклікала памятная фотасесія ў ахоўнай касцы і спецвопратцы супрацоўніка Беларускай атамнай электрастанцыя, якой у аднолькавай меры скарысталіся і дзеці, і дарослыя, і цэлыя сем'і, і нават замежныя дэлегацыі, якія прысутнічалі на мерапрыемстве.
Паглядзець і спампаваць усе здымкі можна тут.