Беларускую АЭС казахстанская дэлегацыя наведала 24 мая 2018 г. Госці азнаёміліся з экспазіцыяй інфармацыйнага цэнтра Беларускай АЭС, пабывалі ў рэактарным і турбінным зале, будынку КРУЭ на пляцоўцы будаўніцтва станцыі. Азнаёміліся з падрыхтоўкай персаналу ў вучэбна-трэніровачным цэнтры.
У ходзе візіту адбыліся перамовы прадстаўнікоў Міністэрства энергетыкі Рэспублікі Казахстан з намеснікам Міністра энергетыкі Рэспублікі Беларусь М. І. Михадюком і генеральным дырэктарам дзяржаўнага прадпрыемства «Беларуская АЭС» М. В. Філімоновым.
Таксама госці азнаёміліся з культурна-гістарычнымі славутасцямі Астравецкага краю.
Візіт дэлегацыі Міністэрства энергетыкі Рэспублікі Казахстан у Рэспубліку Беларусь завершыцца 25 мая 2018 г.