Актыўнае супрацоўніцтва Рэспублікі Беларусь з Міжнародным агенцтвам па атамнай энергіі (МАГАТЭ) пачалося ў 2008 годзе пасля прыняцця рашэння аб будаўніцтве Беларускай АЭС. За дзесяцігадовы перыяд рэалізавана некалькі праграм тэхнічнага супрацоўніцтва МАГАТЭ, у рамках якіх праведзена значная колькасць кансультацыйных і ацэначных місій агенцтва.
МАГАТЭ аказвае эфектыўную кансультацыйную падтрымку Рэспубліцы Беларусь, метадалагічную і тэхнічную дапамогу, дае доступ да назапашаным за гады развіцця сусветнай ядзернай энергетыкі інфармацыйных матэрыялаў па шырокаму спектру пытанняў. Супрацоўніцтва з агенцтвам будуецца зыходзячы з найбольш актуальных пытанняў для рэспублікі на дадзеным этапе.
Зыходзячы з важнасці станаўлення РУП «Беларуская АЭС» як эксплуатуючай арганізацыі, прынята адпаведная пастанова Ўрада.