Замежныя госці наведалі Інфармацыйны цэнтр АЭС, дзе азнаёміліся з макетамі атамнай станцыі і ядзернага паліва, даведаліся пра сучасныя сістэмы бяспекі энергаблокаў, а таксама паспрабавалі самі выпрацаваць электраэнергію на велатрэнажоры.
Далей экскурсія працягнулася на будаўнічай пляцоўцы атамнай станцыі, дзе хлопцы наведалі вучэбна-трэніровачны цэнтр АЭС. На поўнамаштабным трэнажоры блочнага шчыта кіравання дзеці даведаліся, як кіраваць энергаблокам, паназіралі за працай персаналу.