У рамках Рэспубліканскай акцыі «Цуды на Каляды» першасная арганізацыя грамадскага аб'яднання «БРСМ» Беларускай АЭС правяла акцыю па зборы адзення, цацак, канцылярскіх прыладаў для выхаванцаў прытулку, а таксама набыла пральную машыну на добраахвотныя ахвяраванні супрацоўнікаў прадпрыемства.
Ад імя калектыву Беларускай АЭС падарункі прытулку перадала намеснік генеральнага дырэктара – начальнік аддзела кадраў Марына Лявонаўна Пылінская.
А ў апошні тыдзень адыходзячага 2017 года актывісты пярвічкі «БРСМ» Беларускай АЭС у ролі Дзеда Мароза і Снягуркі наведалі больш за 150 дзяцей работнікаў прадпрыемства і правялі два навагодніх свята для дзяцей.