Надрукаваць гэтую старонку
Сёння, 18:23

Курс на дасканаласць

Крыніца: Аддзел інфармацыі і грамадскіх сувязяў

З 24 па 26 лістапада на пляцоўцы Беларускай АЭС працавала каманда функцыянальна-тэхнічнай падтрымкі Маскоўскага цэнтра САА АЭС.

Візіт прайшоў у рамках галіновай ініцыятывы "Курс на дасканаласць" па праграме палепшанага маніторынгу.

На працягу трох дзён эксперты аналізавалі вытворчыя працэсы станцыі па чатырох ключавых напрамках:

  • эксплуатацыя;
  • тэхнічнае абслугоўванне і рамонт;
  • iнжынерная падтрымка;
  • эфектыўнасць арганізацыйнай структуры і ўдасканаленне вытворчай дзейнасці.

Міжнародныя спецыялісты вывучылі дакументацыю, правялі серыю інтэрв'ю з кіраўнікамі і персаналам АЭС, а таксама назіралі за дзеяннямі змен на поўнамаштабным трэнажоры вучэбна-трэніровачнага цэнтра.

Эксперты ацанілі дынаміку развіцця станцыі пасля партнёрскай праверкі 2025 года і папярэдняга візіту і па выніках работы прадставілі кіраўніцтву БелАЭС папярэднія рэкамендацыі. Выпрацаваныя прапановы будуць укаранёны ў вытворчыя планы для далейшага ўмацавання бяспекі і надзейнасці, а таксама ўдасканалення вытворчай дзейнасці.

Апошняя змена Сёння, 18:23

Галерэя малюнкаў