У інфармацыйным цэнтры АЭС госці прадпрыемства азнаёміліся з гісторыяй рэалізацыі і асаблівасцямі праекта Беларускай атамнай электрастанцыі.
У вучэбна-трэніровачным цэнтры АЭС удзельнікам візіту распавялі пра значэнне і сістэму падрыхтоўкі персаналу.
Намеснік генеральнага дырэктара па якасці Аляксандр Ерын адказаў на пытанні в'етнамскіх журналістаў, якія тычацца забеспячэння бяспекі атамнай электрастанцыі, кантролю радыяцыйнай абстаноўкі ў зоне назірання АЭС, навучання і трэніровак персаналу.
Завяршыўся візіт рабочай нарадай, падчас якой прадстаўнікі кіраўніцтва Беларускай АЭС падзяліліся практычным вопытам рэалізацыі самага значнага энергетычнага праекта суверэннай Беларусі.
"Беларуская АЭС - гэта здабытак нашай краіны і сёння мы пастараліся зрабіць усё, каб вы па вартасці ацанілі атамную энергетыку і пераканаліся ў яе бяспецы і эфектыўнасці", - адзначыў у ходзе размовы з прадстаўнікамі В'етнама генеральны дырэктар прадпрыемства Сяргей Бабовіч.