Надрукаваць гэтую старонку
02.10.2020

Семінар з удзелам выкладчыкаў БНТУ прайшоў на беларускай АЭС

Крыніца: Аддзел інфармацыі і грамадскіх сувязяў

У рамках правядзення мерапрыемстваў, прысвечаных 100-годдзю ўтварэння Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта, 2 кастрычніка 2020 г. у вучэбна-трэніровачным цэнтры Беларускай АЭС прайшоў семінар з удзелам выкладчыкаў БНТУ.

У якасці дакладчыкаў выступілі: дэкан энергетычнага факультэта Яўген Панамарэнка; загадчык кафедры «Цеплавыя электрычныя станцыі» (ТЭС) Мікалай Карніцкі; старшы выкладчык кафедры ТЭС Андрэй Бураў; намеснік галоўнага інжынера па падрыхтоўцы персаналу - начальнік вучэбна-трэніровачнага цэнтра Дзяржаўнага прадпрыемства «Беларуская АЭС» Уладзімір Горын.

Падчас семінара прагучалі даклады на тэму падрыхтоўкі кадраў на энергетычным факультэце БНТУ; падрыхтоўкі інжынерных кадраў для Беларускай АЭС; арганізацыі вытворчых практык пры падрыхтоўцы інжынераў-энергетыкаў для ядзернай галіны Рэспублікі Беларусь.

У заключнай частцы мерапрыемства адбыўся абмен думкамі па актуальных пытаннях падрыхтоўкі кадраў для энергетычнай галіны краіны з удзелам прадстаўнікоў структурных падраздзяленняў дзяржаўнага прадпрыемства «Беларуская АЭС».

Апошняя змена 02.10.2020

Галерэя малюнкаў