3 лістапада 2020 года, у 12 гадзін 03 хвіліны і 12 секунд адбылася сінхранізацыя турбагенератара першага энергаблока атамнай станцыі з энергасістэмай Беларусі. Краіна атрымала першую электраэнергію Беларускай АЭС.
Гэтая вяха адзначыла сабой новую эру ў энергетыцы Беларусі - пераход ад традыцыйнай энергетыкі да высокатэхналагічнай, бяспечнай і экалагічна чыстай атамнай энергетыкi.
За пяць гадоў работы Беларуская атамная станцыя ўнесла каласальны ўклад у эканоміку краіны, сумарна выпрацаваўшы больш за 53 мільярды кілават-гадзін электраэнергіі. Гэта не толькі забяспечыла надзейнасць і стабільнасць усёй энергасістэмы, але і стала магутным драйверам інавацыйнага развіцця, забяспечыла задавальненне нарастаючага попыту на электраэнергію рэальным сектарам эканомікі і насельніцтвам.
Беларуская АЭС і далей будзе служыць інтарэсам краіны, забяспечваючы бяспечнае і эфектыўнае функцыянаванне найважнейшага энергетычнага аб'екта суверэннай і незалежнай Рэспублікі Беларусь.