Сяргей Уладзіміравіч у інтэрактыўнай і зразумелай форме распавёў аб прынцыпах работы рэактара, асаблівасцях функцыянавання станцыі і падзяліўся цікавымі фактамі са сваёй біяграфіі.
Самых актыўных школьнікаў заахвоцілі прызамі, а кожны клас атрымаў талісманы на поспех. Гэтая пазнавальная сустрэча не толькі пашырыла кругагляд дзяцей, але і, магчыма, натхніла многіх на будучую кар'еру ў атамнай галіне.