Надрукаваць гэтую старонку
08.10.2025

На Беларускай АЭС праходзіць 8-е пасяджэнне беларуска-венгерскай экспертнай групы па ядзернай энергетыцы

Крыніца: Аддзел інфармацыі і грамадскіх сувязяў

На Беларускай АЭС стартавала восьмае пасяджэнне беларуска-венгерскай экспертнай групы па супрацоўніцтве ў сферы ядзернай энергетыкі. Рабочы візіт прадстаўнікоў венгерскай кампаніі "Атамная электрастанцыя "Пакш-2", які працягнецца з 7 па 9 кастрычніка, ажыццяўляецца ў рамках Мемарандума аб узаемаразуменні паміж Міністэрствам энергетыкі Рэспублікі Беларусь і ТАА «Атамная электрастанцыя "Пакш-2".

Генеральны дырэктар Беларускай АЭС Сяргей Бабовіч, адкрываючы пасяджэнне, выказаў упэўненасць у далейшым плённым супрацоўніцтве з венгерскім бокам і абмене станоўчымі практыкамі ў галіне выкарыстання мірнага атама.

У парадак дня пасяджэння ўключаны пытанні, якія датычацца вопыту Беларускай АЭС па ахове навакольнага асяроддзя, тэхніцы бяспекі і ахове працы, атрыманага пры будаўніцтве атамнай электрастанцыі. У рабоце пасяджэння задзейнічаны профільныя спецыялісты ўпраўлення капітальнага будаўніцтва, аддзела аховы працы, аддзела аховы навакольнага асяроддзя Беларускай АЭС, а таксама іх калегі з "Пакш-2".

Апошняя змена 08.10.2025

Галерэя малюнкаў