Надрукаваць гэтую старонку
03.06.2025

Што ўваходзіць у абавязкі фізіка-ядзершчыка атамнай станцыі і як працуе АЭС?

Крыніца: Аддзел інфармацыі і грамадскіх сувязяў

Пра гэта даведаліся студэнты 2-га курса фізічнага факультэта БДУ спецыяльнасці ядзерная фізіка і тэхналогіі падчас азнаямленчага візіту на Беларускую атамную электрастанцыю.

Будучыя фізікі-ядзершчыкі наведалі вучэбна-трэніровачны цэнтр АЭС і азнаёміліся з прынцыпамі работы энергаблокаў з рэактарнай устаноўкай В-491 з вода-вадзяным энергетычным рэактарам з вадой пад ціскам і двухконтурнай цеплавой схемай.

На поўнамаштабным трэнажоры блокавага пульта кіравання студэнтам прадэманстравалі магчымасці сістэм бяспекі АЭС.

Інжынер-фізік рэактарнай устаноўкі Беларускай АЭС Яна Малькевіч распавяла студэнтам аб рабоце ядзерна-фізічнай лабараторыі і падзялілася практычнымі парадамі.

Пра ўмовы працы і маладзёжную палітыку прадпрыемства распавяла гасцям БелАЭС спецыяліст па рабоце з моладдзю Віялета Алексяевец.

Апошняя змена 03.06.2025

Галерэя малюнкаў