Надрукаваць гэтую старонку
22.05.2025

Гран-пры і тры Дыпломы 1-й ступені конкурсу "Лідары прамысловасці Рэспублікі Беларусь - 2025" прысуджаны Беларускай АЭС

Крыніца: Аддзел інфармацыі і грамадскіх сувязяў

Рашэннем экспертнага савета конкурсу Беларускай АЭС прысуджаны Дыпломы 1-й ступені ў намінацыях: "Праект года ў галіне ўкаранення сістэм менеджменту якасці".

"Прадукт года ў катэгорыі "Запатрабаванасць у спажыўцоў" і "Прадпрыемства года – лідар у галіне развіцця чалавечага капіталу", а таксама Гран-пры конкурсу.

21 мая 2025 года падчас урачыстай цырымоніі ўзнагароджання пераможцаў, дыпломы і эксклюзіўныя статуэткі былі ўручаны генеральнаму дырэктару дзяржаўнага прадпрыемства "Беларуская АЭС" Сяргею Бабовічу.

"Лідары прамысловасці Рэспублікі Беларусь" – штогадовы конкурс сярод прадпрыемстваў – вытворцаў прамысловай прадукцыі ў Рэспубліцы Беларусь.

У 2024 годзе Беларуская АЭС, таксама, была ўдастоена Дыплома 1-й ступені конкурсу ў намінацыі "Праект года па запуску новай вытворчасці".

Апошняя змена 22.05.2025

Галерэя малюнкаў