Надрукаваць гэтую старонку
13.05.2025

Беларуская АЭС прыняла актыўны ўдзел у святочных мерапрыемствах з нагоды 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне

Крыніца: Аддзел інфармацыі і грамадскіх сувязяў

9 мая ля помніка савецкім воінам і партызанам адбыўся мітынг. Са святочным віншаваннем да жыхароў і гасцей горада звярнуўся старшыня раённага выканаўчага камітэта Сяргей Медвецкас.

Удзельнікі мітынгу ўбачылі тэатралізаванае прадстаўленне ў выкананні работнікаў культуры Астравеччыны.

Пасля хвіліны маўчання, прадстаўнікі працоўных калектываў і грамадскіх аб'яднанняў усклалі кветкі да помніка.

Ад імя калектыву Беларускай АЭС кошык кветак усклалі першы кіраўнік прадпрыемства, старшыня савета ветэранаў БелАЭС Міхаіл Філімонаў і генеральны дырэктар дзяржаўнага прадпрыемства "Беларуская атамная электрастанцыя" Сяргей Бабовіч.

Урачыстасці працягнуліся святочным шэсцем воінскіх фарміраванняў, размешчаных у Астравецкім раёне, грамадскіх арганізацый і працоўных калектываў. Самай шматлікай была калона Беларускай АЭС.

Вызначыліся атамшчыкі і творчай рэалізацыяй тэатралізаванага прадстаўлення "Мы з Берліна!". Яркі і запамінальны нумар у выкананні работнікаў БелАЭС атрымаў высокую ацэнку ўдзельнікаў свята.

Апошняя змена 13.05.2025

Медыя

Галерэя малюнкаў