Надрукаваць гэтую старонку
04.07.2023

Работнікі Беларускай АЭС прынялі ўдзел у святочных мерапрыемствах, прымеркаваных Дню Незалежнасці Рэспублікі Беларусь

Крыніца: Аддзел інфармацыі і грамадскіх сувязяў

3 ліпеня ўсе грамадзяне нашай краіны адзначаюць самае галоўнае свята беларусаў - Дзень Незалежнасці. Гэта свята - сімвал адзінства нашага грамадства, пераемнасці пакаленняў і павагі традыцый. У Год міру і стварэння, у гэты важны дзень і заўсёды мы жадаем шанаваць і прымнажаць усё, што маем цяпер, што падарылі нам героі Вялікай Перамогі.

У гэты знамянальны дзень прадстаўнікі працоўнага калектыву Беларускай АЭС на чале з генеральным дырэктарам Міхаілам Васільевічам Філімонавым прынялі ўдзел у мітынгу, прымеркаваным Дню Незалежнасці Рэспублікі Беларусь, які прайшоў ля помніка савецкім воінам і партызанам у г.Астраўцы, і ўсклалі кветкі да Вечнага агню, ушанаваўшы памяць герояў хвілінай маўчання.

Апошняя змена 04.07.2023

Галерэя малюнкаў