У мерапрыемстве ўзялі ўдзел начальнік аддзела камунікацый і грамадскай інфармацыі Дэпартамента па ядзернай і радыяцыйнай бяспецы МНС Алег Собалеў, намеснік галоўнага інжынера атамнай электрастанцыі Дзмітрый Заўялаў, начальнік аддзела інфармацыі і грамадскіх сувязяў Эдуард Свірыд.
Спецыялісты распавялі супрацоўнікам цэнтра аб узаемадзеянні Рэспублікі Беларусь з міжнароднымі арганізацыямі ў галіне ядзернай энергетыкі; арганізацыі кантролю за вырабам абсталявання для Беларускай АЭС і выкананнем будаўніча-мантажных работ; гісторыі рэалізацыі праекта першай беларускай атамнай электрастанцыі і яго асаблівасцях; стратэгіі абыходжання з адпрацаваным ядзерным палівам і радыеактыўнымі адходамі.
Таксама, былі дадзены адказы на шматлікія потыннi, якія паступілі ў ходзе інфармацыйнага мерапрыемства.