Надрукаваць гэтую старонку
19.02.2026

Беларускія спецыялісты ўносяць непасрэдны ўклад у рэалізацыю праекта АЭС "Пакш-2" у Венгрыі

Крыніца: sb.by

Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Венгрыі Уладзімір Улаховіч па запрашэнні венгерскага і расійскага бакоў прыняў удзел ва ўрачыстай цырымоніі залівання першага бетону ў падмурак новага энергаблока АЭС "Пакш-2". Пра гэта sb.by паведамiлi ў беларускай замежнай установе ў Венгрыі.

У ліку гасцей і ўдзельнікаў дадзенай знакавай для Венгрыі і ўсёй еўрапейскай энергетыкі падзеі былі міністр замежных спраў і знешняга гандлю гэтай краіны Петэр Сiйярто, генеральны дырэктар дзяржаўнай карпарацыі па атамнай энергіі "Расатам" Аляксей Ліхачоў, генеральны дырэктар МАГАТЭ Рафаэль Марыяна Гросі, генеральны дырэктар ААТ "Канцэрн Расэнергаатам" Андрэй Пятроў.

- Гэта падзея - яркае сведчанне глыбокай узаемнай зацікаўленасці нашых краін у развіцці стратэгічнага партнёрства і пацвярджэнне агульнай прыхільнасці мэтам чыстай і бяспечнай энергетыкі. Наша супрацоўніцтва выходзіць за рамкі дыпламатычнай падтрымкі, — адзначылі ў пасольстве.

Беларускія спецыялісты, якія маюць унікальны вопыт будаўніцтва і ўводу ў эксплуатацыю Беларускай АЭС у горадзе Астраўцы, сёння ўносяць свой непасрэдны ўклад і ў рэалізацыю венгерскага праекта "Пакш-2". Іх веды, навыкі і адказны падыход высока цэняцца на пляцоўцы.

У пасольстве Беларусі ў Венгрыі звярнулі ўвагу, што наша краіна выступае не толькі як надзейны партнёр, але і як пастаўшчык сучасных кампетэнцый у сферы атамнай энергетыкі.

Дыпламатычныя адносіны паміж Рэспублікай Беларусь і Венгрыяй устаноўлены 12 лютага 1992 года. Пасольства Беларусі ў Венгрыі адкрыта ў студзені 2000 года, венгерскае пасольства ў Мінску - у снежні 2007 года.

Фота hungary.mfa.gov.by

Крынiца

Апошняя змена 19.02.2026