Праграма візіту была максімальна насычанай: хлопцы вывучылі асновы работы станцыі, будучыя кар'ерныя перспектывы, апрабавалі магчымасці поўнамаштабнага трэнажора блокавага пульта кіравання і пабывалі ўнутры ўстаноўкі радыяцыйнага кантролю забруджанасці персаналу. На прамысловай пляцоўцы ўдзельнікі агледзелі сучасную элегазавую камплектную размеркавальную прыладу на 330 кВ і вытворчыя аб'ёмы турбіннай залы энергаблока №2.
Важнай часткай паездкі стала сустрэча з кіраўніцтвам прадпрыемства, дзе навучэнцы змаглі задаць пытанні аб спецыфіцы работы атамнай станцыі і развіцці Астравецкага рэгіёна.
Падобныя мерапрыемствы адыгрываючь ключавую ролю ў прафарыентацыі: яны дазваляюць убачыць высокатэхналагічную вытворчасць знутры, натхняюць моладзь на выбар інжынерных прафесій і дапамагаюць звязаць тэарэтычныя веды з рэальнымі задачамі сучаснай энергетыкі.