У структурных падраздзяленнях прадпрыемства на працягу тыдня пройдуць розныя мерапрыемствы па пытаннях аховы працы: праверкі працоўных месцаў і допускаў да працы, выканання патрабаванняў Дырэктывы № 1, прапрацоўка інфармацыйных паведамленняў аб няшчасных выпадках з персаналам, дэманстрацыя агітацыйных ролікаў па бяспецы ў побыце, ахове працы і культуры бяспекі.