У праграме — святы здароўя, тэматычныя вечары, спартыўныя спаборніцтвы, конкурсы, выставы і віктарыны, прысвечаныя прафілактыцы курэння і метадам адмовы ад шкоднай звычкі. У 2025 годзе акцыя праходзіць у фармаце эстафеты:
- 03-06.11 — Магілёўская і Гродзенская вобласці;
- 10-16. 11 — Віцебская і Брэсцкая вобласці;
- 17-21.11 — Мінская і Гомельская вобласці.
Кульмінацыя — інтэрактыўныя мерапрыемствы ў Мінску 20-21 лістапада з шырокім асвятленнем у СМІ і сацсетках.