На Беларускай АЭС гасцей прадпрыемства сустракаў першы намеснік генеральнага дырэктара - галоўны інжынер атамнай электрастанцыі Анатоль Бондар.
Прадстаўнікі кіраўніцтва атамных станцый Расійскай Федэрацыі, Ірана і Індыі азнаёміліся з экспазіцыяй інфармацыйнага цэнтра Беларускай АЭС, вывучылі асаблівасці падрыхтоўкі персаналу, а таксама наведалі ключавыя аб'екты атамнай электрастанцыі.