Надрукаваць гэтую старонку
20.10.2025

За бяспеку разам! З 20 кастрычніка па 6 лістапада 2025 года праводзіцца рэспубліканская прафілактычная акцыя па пажарнай бяспецы

Крыніца: Аддзел інфармацыі і грамадскіх сувязяў

Для павышэння ўзроўню бяспекі насельніцтва, каардынацыі дзейнасці суб'ектаў прафілактыкі правапарушэнняў у галіне забеспячэння пажарнай бяспекі, актывізацыі пажарна-прафілактычнай работы ў асенне-зімовы перыяд з 20 кастрычніка па 6 лістапада 2025 г. праводзіцца рэспубліканская прафілактычная акцыя "За бяспеку разам".

Асноўная мэта акцыі - зніжэнне колькасці пажараў, выкліканых грэбаваннем правіламі бяспекі і неасцярожным абыходжаннем з агнём.

У акцыі прымуць удзел работнікі МНС, прадстаўнікі МУС, ЖКГ, энергетычных служб, аховы здароўя, сацыяльнай абароны, адукацыі, СМІ і Беларускага добраахвотнага пажарнага таварыства.

Фокус прафілактычнай работы - праверка супрацьпажарнага стану домаўладанняў грамадзян, якія маюць патрэбу ў сацыяльнай падтрымцы. Ратавальнікі наведаюць адзінокіх і адзінока пражываючых пажылых людзей, інвалідаў, а таксама сем'і, якія знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы, дадуць рэкамендацыі па забеспячэнні бяспекі жылля.

Падчас акцыі любы зможа звярнуцца ў раённы аддзел МНС з просьбай абследаваць яго жыллё на адпаведнасць супрацьпажарным патрабаванням.

Акрамя праверак, запланаваны прафілактычныя рэйды, абмен вопытам і сустрэчы з працоўнымі калектывамі. Ратавальнікі навучаць работнікаў ЖКГ і спецыялістаў, якія аказваюць сацыяльную і медыцынскую дапамогу дома, асновам бяспекі жыццядзейнасці, мерам па папярэджанні пажараў і іншых надзвычайных сітуацый, а таксама дзеянням у выпадку іх узнікнення. 

МНС рэкамендуе:

  • праверце спраўнасць ацяпляльнага абсталявання і электраправодкі;
  • пераканайцеся ў спраўнасці аўтаномных пажарных апавяшчальнікаў (або ўсталюеце іх);
  • дапамажыце пажылым сваякам і знаёмым засцерагчы сваё жыллё; 
  • паведамляйце па нумарах 101, 102 або 112 аб месцах, якія выкарыстоўваюцца для распівання алкаголю; пустуючых дамах, дзе збіраюцца бяздомныя; парушэннях правоў дзяцей.
Апошняя змена 20.10.2025