Сёння асноўны напрамак развіцця ўзаемадзеяння з Расіяй - гэта супрацоўніцтва не толькі ў галіне атамнай энергетыкі, але і тых працэсаў, якія ідуць побач, напрыклад, развіццё атамных гарадоў. "Важна мець магчымасць дзяліцца вопытам, падыходамі, якія звязаны з тым, як развіваюцца гэтыя гарады, таму што ўмовы жыцця людзей, персаналу, іх сем'яў у гэтых гарадах вельмі важныя як для Беларусі, так і для Расійскай Федэрацыі", - падкрэсліў Сяргей Бабовіч.
Паколькі ў Расійскай Федэрацыі напрацавана вялікая колькасць праграм, гэта дае магчымасць Беларусі пераймаць гэты вопыт і вучыцца новаму. "Дарожныя карты, якія сёння будуць падпісаны, будуць садзейнічаць сумеснаму руху наперад. Мы спадзяемся, што і для расійскага боку наш вопыт сацыяльных праграм будзе вельмі карысны", - падзяліўся ён.
Энергетыкі Беларусі штогод выязджаюць на аб'екты Расійскай Федэрацыі. "Мы бачым тыя падыходы, якія звязаны з паляпшэннем умоў. Гэта значыць, калі вы прыедзеце, напрыклад, сёння ў Астравец, то многія рэчы ў нас ужо рэалізаваны, створаны максімальна камфортныя ўмовы для людзей, - расказаў гендырэктар. - Не толькі для работнікаў БелАЭС, але і для ўсіх жыхароў Астраўца. Сёлета, напрыклад, будзе завершана будаўніцтва школы. Гэта аб'ект, які вельмі важны. Астравец з'яўляецца пунктам апоры рэалізацыі ініцыятывы "Адзін раён - адзін праект".
Сяргей Бабовіч адзначыў, што ў Астраўцы расце колькасць школ, таму што насельніцтва горада імкліва павялічваецца, а гэта адзін з важных паказчыкаў развіцця.
Фота прэс-службы фонду "АТР АЭС"