Надрукаваць гэтую старонку
02.04.2025

Віншаванне генеральнага дырэктара Беларускай АЭС з Днём яднання народаў Беларусі і Расіі

Крыніца: Аддзел інфармацыі і грамадскіх сувязяў

Паважаныя калегі, дарагія ветэраны, паплечнікі і партнёры! Віншую Вас з Днём яднання народаў Беларусі і Расіі!

Стварэнне саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі стала паваротным пунктам у сучаснай гісторыі і азнаменавала векавое імкненне двух брацкіх народаў да адзінства, стала сімвалам міру, добрасуседства і ўзаемаразумення.

Гэтае свята – яркае сведчанне дружбы, узаемадапамогі і плённага супрацоўніцтва паміж нашымі краінамі.  Сумесная работа над праектам Беларускай АЭС – гэта наглядны прыклад нашага ўзаемавыгаднага партнёрства, сімвал паспяховага вырашэння буйнейшых задач у інтарэсах нашых народаў.

Мы ганарымся тым, што ў садружнасці з дзяржкарпарацыяй Расійскай Федэрацыі "Расатам" у Беларусі рэалізаваны самы сучасны і бяспечны праект атамнай электрастанцыі.

Па-за усялякіх сумневаў наша супрацоўніцтва будзе працягвацца ў інтарэсах многіх пакаленняў народаў Беларусі і Расіі.

Няхай гэты дзень стане яшчэ адным пацвярджэннем нашай непарушнай сувязі і ўзаемнай падтрымкі.

Жадаю ўсім міру, дабра, дабрабыту і працвітання!

Са святам!

Генеральны дырэктар
дзяржаўнага прадпрыемства "Беларуская АЭС"
С. А. Бабовіч

Апошняя змена 02.04.2025